Аляксандра Сасновіч саступае ў першым крузе Australian Open

21 января 2020
Аляксандра Сасновіч саступае на старце першага ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема Australian Open. Беларуска не зладзілася з 119-м нумарам сусветнага рэйтынгу бельгійкай Грыт Мінен. Першая партыя засталася за апаненткай на тай-брэйку 7:6, у другім сэце беларуска ўзяла рэванш 6:4, але сіл на валявую перамогу не хапіла, паражэнне ў вырашальным 5:7. Сасновіч заўтра стартуе ў парным разрадзе. Сёння ў адзіночных разрадах матчы першага круга правядуць Арына Сабаленка, Ягор Герасімаў і Ілья Івашка.