Аляксандра Сасновіч згуляе супраць амерыканкі Юліі Босерап

28 декабря 2017

Аляксандра Сасновіч на старце кваліфікацыі турніру ў Брысбене згуляе супраць амерыканкі Юліі Босерап. Матч пройдзе 29 снежня на корце нумар 6. Суперніца чацвёртай сеянай беларускі - 135-я ракетка свету. Сёлета дзяўчаты ўжо гулялі на US Open, тады Сасновіч упэўнена выйграла. Вера Лапко ў стартавым матчы выйдзе на корт супраць украінкі Даяны Ястрэмскай. Варта адзначыць, тэлеканал "Беларусь 5", пачынаючы з 1 студзеня, будзе трансліраваць матчы асноўнага раўнда.