Аляксандра Сасновіч упершыню згуляе ў 1/8 Уімблдона

9 июля 2018

На крок бліжэй да мары. Аляксандра Сасновіч сёння ўпершыню згуляе ў 1/8 Уімблдона. Беларуская тэнісістка ўжо выбіла некалькі больш рэйтынгавых спартсменак, а праз некалькі гадзін сустрэнецца з латышкай Аленай Астапенкай. 

Матч турніру Вялікага шлема ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 13:30. Аднак час можа змяніцца. 

Пажадаем нашай Аляксандры поспеху!