Аляксандра Сасновіч сёння пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру "Кубак Крамля"

17 октября 2018

Аляксандра Сасновіч сёння ў матчы 1/8 фіналу тэніснага турніру "Кубак Крамля" згуляе супраць чацвёртай сеянай - галандкі Кікі Бертэнс. Сустрэча пачнецца прыблізна ў 15 гадзін. Прамую трансляцыю матча будзе весці "Беларусь 5". Сасновіч ужо згуляла адзін матч на маскоўскім корце, у якім абгуляла Бузарнеску, тым часам Бертэнс стартавы раўнд прапускала. Паміж сабою тэнісісткі сустракаліся тройчы, пакуль з лікам 2:1 у асабістых сустрэчах вядзе тэнісістка з Нідэрландаў.