Аляксандра Сасновіч сёння пазмагаецца з Анастасіяй Севаставай за выхад у паўфінал

27 июля 2018

Аляксандра Сасновіч супраць Анастасіі Севаставай. Пераможца гэтага супрацьстаяння выйдзе ў паўфінал тэніснага турніру ў Маскве з прызавым фондам больш як 600 тысяч долараў. Прамую трансляцыю матча будзе весці "Беларусь 5". Пачатак у 17:30. Сёлета тэнісісткі ўжо сустракаліся на турніры ў Брысбене, тады перамога была за Аляксандрай. Незалежна ад зыходу паядынку ў абноўленым рэйтынгу ВТА Сасновіч паднімецца як мінімум на 37-ую пазіцыю.