Аляксандра Сасновіч сёння будзе змагацца за выхад у трэці круг Уімблдонскага турніру

5 июля 2018

Аляксандра Сасновіч сёння будзе змагацца за выхад у трэці круг турніру серыі Вялікага шлема - Уімблдон.

У саперніцах у беларускі Тэйлар Таўнсенд з ЗША, яна 73-я ў сусветным рэйтынгу, за Сасновіч - 50-я пазіцыя. Нагадаем, у першым раўндзе Аляксандра сенсацыйна выбіла з барацьбы двухразовую пераможніца Уімблдона Петру Квітаву. Гульня Сасновіч - Таўнсенд будзе паказана на тэлеканале "Беларусь 5"прыкладна ў 17:30