Аляксандра Сасновіч сёння пазмагаецца за выхад у фінал турніру ў Сіднэі

11 января 2019

Ці атрымаецца Аляксандры Сасновіч адпомсціць крыўдніцы Арыны Сабаленкі? Беларуска сёння ў паўфінальным паядынку тэніснага турніру ў Сіднэі выйдзе на корт супраць восьмай ракеткі свету чэшкі Петры Квітавай. Пачатак прамой трансляцыі матча на "Беларусь 5" у 11 раніцы. Дарэчы, летась дзяўчаты ўжо сустракаліся, праўда, на Уімблдоне, і ў тым матчы перамога засталася за Аляксандрай.