Аляксандра Сасновіч сёння пазмагаецца за выхад у 1/4 тэніснага турніру ў Сіднеі

9 января 2019

Аляксандра Сасновіч сёння паспрабуе прабіцца ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Сіднеі. Сёння беларуска пазмагаецца супраць 161-й ракеткі свету - гаспадыні кортаў Прысцылы Хон. Матч стартуе арыенціровачна праз гадзіну. Прамую трансляцыю сустрэчы будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Прызавы фонд турніру катэгорыі "Прэм'ер" - 823 тысячы долараў.