Аляксандра Сасновіч прайграла ў чвэрцьфінале тэніснага турніру катэгорыі "прэм'ер" у Токіа

23 сентября 2016

Беларуская тэнісістка саступіла 66-й ракетцы свету Наомі Осацы 3:6, 6:7. Адзначым, у другім сэце Сасновіч вяла з лікам 5:0, аднак не здолела ўтрымаць гэтую перавагу. Саперніца Осакі па паўфінале ў гэтыя хвіліны вызначаецца ў матчы Мугурусы і Світолінай. А вось другая пара ўжо вядомая. У матчы за выхад у фінал пазмагаюцца Агнешка Радванска, якая абгуляла Моніку Пуінг 6:2,6:3, і Каралін Вазняцкі.