Аляксандра Сасновіч прайграла на старце тэніснага турніру ў Токіа

17 сентября 2018

Беларуска ў двух сэтах саступіла Анастасіі Паўлючэнкавай 3:6, 4:6. Заўтра свой першы матч на турніры правядзе Вікторыя Азаранка. Яе саперніца - японка Куруми Нара. Ілья Івашка – адзіны з трох беларусаў, каму ўдалося кваліфікавацца ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу. Сёння ў другім матчы наш тэнісіст перамог расіяніна Яўгена Цюрнева. Абодва сэты завяршыліся на тайбрэйках.