Аляксандра Сасновіч прайграла Дар'і Касаткінай на турніры ў Санкт-Пецярбургу

18 марта 2021
Трохгадзіннае супрацьстаянне Аляксандры Сасновіч і Дар'і Касаткінай смела можна аднесці да аднаго з самых цікавых матчаў на турніры ў Санкт-Пецярбургу. Беларуска і расіянка сустрэліся на стадыі 1/8 фіналу. У першым сэце пры роўнай барацьбе больш удачлівай аказалася Сасновіч - 7:5, але ў другім 96-я ракетка свету ўпусціла ініцыятыву, і Касаткіна змагла перавесці гульню ў вырашальны трэці сэт, у якім дзяўчаты дагулялі да тайбрэйку. І тут перамогу святкавала расіянка - 7:2. 

Аляксандра Сасновіч і Лідзія Марозава згуляюць у 1/4 фіналу парнага разраду


Корты Санкт-Пецярбурга Сасновіч, праўда, пакуль не пакідае. Беларусцы ў дуэце з Лідзіяй Марозавай трэба будзе сёння выйсці на чвэрцьфінальны паядынак парнага разраду, у якім дзяўчаты згуляюць супраць Аксаны Калашнікавай і Алы Кудраўцавай.