Аляксандра Сасновіч пераадолела першы раўнд кваліфікацыі Уімблдона

17 июня 2014

Услед за Уладзімірам Ігнацікам першы раўнд кваліфікацыі Уімблдона паспяхова пераадолела і Аляксандра Сасновіч. На старце турніру беларуска сустракалася з расіянкай Ксеніяй Пярвак. Прайграўшы першы сэт, у другім саперніца Сасновіч адмовілася ад працягу барацьбы з-за траўмы. У наступным раўндзе Аляксандра выйдзе на корт супраць амерыканкі Мэдысан Брэнгл.