Аляксандра Сасновіч пацярпела паражэнне на старце тэніснага турніру ў Рыме

13 мая 2019

Беларуска за паўтары гадзіны прайграла Дамініцы Цыбулкавай 2:6, 3:6. Паядынак першага круга сёння правядзе яшчэ адна наша тэнісістка - Вікторыя Азаранка, якая выйдзе на корт супраць кітаянкі Чжан Шуай. Напярэдадні ж вызначылася і саперніца Арыны Сабаленкі. Дзясятая ракетка свету на старце згуляе супраць францужанкі Алізэ Карнэ.