Аляксандра Сасновіч трапіла ў асноўную сетку Australian Open

12 января 2016

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч трапіла ў асноўную сетку Australian Open. З-за траўмы знялася са спаборніцтваў італьянка Карын Кнап, а Сасновіч была першай у "лісце чакання". Таксама ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі згуляюць Вольга Гаварцова і Вікторыя Азаранка. Турнір пачнецца 18 студзеня.