Аляксандра Сасновіч пакідае турнір серыі WTA ў Японіі

19 сентября 2017

Беларуска ў першым крузе саступіла дваццатай ракетцы планеты францужанцы Каралін Гарсіе 4:6, 3:6. Адзначым, Аляксандра дапусціла ў матчы сем двайных памылак. Крыўдзіцелька ж Сасновіч у другім раўндзе сустрэнецца са сто чатырнаццатай у рэйтынгу японкай Курумі Нарай.