Аляксандра Сасновіч пакідае парны разрад "Ралан Гарос"
6 октября 2020
Аляксандра Сасновіч і Марта Касцюк саступілі ў чвэрцьфінале парнага разраду "Ралан Гарос". Дзяўчыны не здолелі справіцца з другім сеяным тандэмам турніру Крысцінай Младзенавіч і Цімеа Бабаш. Матч працягваўся паўтары гадзіны і завяршыўся ў двух сэтах 6:2, 7:5 на карысць францужанкі і венгеркі. Такім чынам на Адкрытым чэмпіянаце Францыі больш не засталося беларускіх тэнісістак.













