Аляксандра Сасновіч перамагла расіянку Паліну Монаву

31 декабря 2017

Аляксандра Сасновіч перамагла расіянку Паліну Монаву ў матчы фінальнага 3-га круга кваліфікацыі турніру ў аўстралійскім Брысбене - 3:6, 7:5, 6:2. У першым раўндзе асновы беларуска, якая займае 88-ы радок у рэйтынгу, згуляе з францужанкай Крысцінай Младзенавіч, 11-й ракеткай свету.