Аляксандра Сасновіч перамагла чацвёртую ракетку свету ўкраінку Эліну Світоліну

2 января 2019

Сёння тэнісных балельшчыкаў парадавала Аляксандра Сасновіч. На турніры ў аўстралійскім Брысбене з прызавым фордам амаль 900 тысяч долараў беларуска перамагла чацвёртую ракетку свету ўкраінку Эліну Світоліну - 6:4, 0:6, 6:3. Наступнай саперніцай нашай Сашы стане Донна Векіч з Харватыі. Двойчы дзяўчаты змагаліся ў вочным супрацьстаянні. Заўсёды пераможніцай заставалася харватка. 

Арына Сабаленка і  Марыя Шарапава за выхад у паўфінал спаборніцтваў у кітайскім Шэнчьжэне з прызавым фондам 750 тысяч долараў згуляюць заўтра. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Пачатак матча арыенціровачна ў 8:30. Толькі аднойчы Шарапава і Сабаленка перасякаліся на кортах. У 2017 годзе ў фінале турніру ў Цяньцзіне мацнейшай была Марыя.