Аляксандра Сасновіч атрымала валявую перамогу на старце турніру ў Маямі

21 Сакавіка 2018

У вялікім тэнісе беларуска Аляксандра Сасновіч атрымала вельмі цяжкую, валявую перамогу на старце турніру ў амерыканскім Маямі. Аляксандра ў першым крузе сустракалася з Крысцінай Плішкавай і адолела саперніцу, якая знаходзіцца на 80-м радку сусветнага рэйтынгу, у трох сэтах 1:6, 7:6, 7:5. У другім раўндзе Сасновіч згуляе супраць расіянкі Анастасіі Паўлючэнкавай.

А сёння матчы першага круга турніру ў Маямі правядуць яшчэ дзве беларускі. Арына Сабаленка згуляе з амерыканкай Мэдысан Брэнгл - 77-й ракеткай свету, Вікторыя Азаранка будзе супрацьстаяць гаспадыні кортаў Кэтрын Бэліс - 44-му нумару рэйтынгу.