Аляксандра Сасновіч абгуляла Прысцылу Хон і выйшла ў 1/4 турніру ў Сіднеі

9 января 2019

Аляксандра Сасновіч у другім крузе турніру ў Сіднеі абгуляла аўстралійку Прысцылу Хон

Жаночы тэніс - ва ўсёй красе! Аляксандра Сасновіч у другім крузе турніру ў Сіднеі абгуляла аўстралійку Прысцылу Хон. Пры гэтым першы сэт беларуска саступіла 0:6, а ў другім адыгрывалася з лікам 0:2. Тым не менш, другая партыя засталася за Сасновіч, 6:3, паспяхова Аляксандра правяла і заключную. У ёй тэнісісткі згулялі самы доўгі розыгрыш гейма. За чацвёртае ачко спартсменкі спрачаліся 17 хвілін. Сэт жа завяршыўся на карысць беларускі - 6:3.

У чвэрцьфінале Аляксандра Сасновіч згуляе супраць Цімеі Бачынскі са Швейцарыі. Раней на кортах дзяўчыны перасякаліся двойчы, лік асабістых сустрэч - 1:1.