Сто дзясятая ракетка свету - беларуска Аляксандра Сасновіч - на тэнісным турніры ВТА ў Токіа, прызавы фонд якога 226 000 долараў, у стартавым раўндзе спаборніцтваў сенсацыйна ў двух сэтах абгульвае першую сеяную тут Місакі Доі 7:5, 6:3. Адзначым, у рэйтынгу японка займае 35-ю пазіцыю. У другім раўндзе Сасновіч сустрэнецца з амерыканкай Элісан Рыске.