Аляксандра Сасновіч не згуляе сёння на Australian Open

20 января 2020
Аляксандра Сасновіч не згуляе сёння на першым у сезоне турніры серыі Вялікага шлема  Australian Open. У Мельбурне матчы пакуль праходзяць толькі на закрытых кортах. На адкрытых жа пляцоўках немагчыма гуляць праз праліўны дождж. Сустрэча першага раўнда беларускі супраць бельгійкі Грыт Мінен, 119-й ракеткі свету, адбудзецца ў аўторак.

У абноўленым рэйтынгу WТА Аляксандра Сасновіч паднялася на 5 радкоў

Зараз яна 94-ты нумар рэйтынгу. Вікторыя Азаранка 50-я, Вольга Гаварцова 192-я, Вера Лапко 360-я. Лепшая з беларусак Арына Сабаленка займае 12-ты радок. Яна на Australian Open стартуе найбліжэйшай ноччу сустрэчай з іспанкай Карлай Суарэс Наварай.