Аляксандра Сасновіч не змагла прабіцца ў 1/8 фіналу Australian Open

20 января 2018

Аляксандра Сасновіч не змагла прабіцца ў 1/8 фіналу Australian Open. Беларуская тэнісістка, якая займае 56 месца ў сусветным рэйтынгу, уступіла ў паядынку восьмай ракетцы планеты Каралін Гарсія з Францыі - 3:6, 7:5, 2:6. Другі сэт застаўся за Сасновіч, аднак у вырашальным мацнейшай была Гарсія. Затое ў топ-16 ужо ПАР - трапілі беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья. Яны перамаглі французскі дуэт - П'ер-Юг Эрбер - Нікаля Маю - 7:6, 5:7, 7:6.

Беларус Максім Мірны і кітаянка Пэн Шуай гуляюць у першым крузе спаборніцтваў змяшаных пар.