Аляксандра Сасновіч на Уімблдоне атрымала ўпэўненую перамогу над Петрай Квітавай

4 июля 2018

Беларусы напярэдадні сачылі і за яшчэ адной захапляльнай перамогай. Стартаваў Уімблдонскі турнір - адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Традыцыйна адзін з асноўных балельшчыкаў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў Аляксандру Сасновіч з упэўненай перамогай над адной з вядучых сусветных тэнісістак планеты - Петрай Квітавай. А ў Дзень Незалежнасці гэтае дасягненне атрымалася яшчэ больш яркім - трэці вырашальны сэт Сасновіч узяла пад нуль, што лічыцца асаблівым шыкам у тэнісе. Аб бліскучай гульні беларускі сюжэт нашага спецыяльнага карэспандэнта ў Лондане Ганны Эйсмант (відэа).