Лідзія Марозава і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ў Санкт-Пецярбургу. У матчы стартавага раўнда дзяўчаты перамаглі расіянак Дар'ю Мішыну і Кацярыну Шалімаву 6:3, 6:2. У наступным раўндзе беларускі тандэм пазмагаецца з Алай Кудраўцавай і Аксанай Калашнікавай. Сасновіч, нагадаем, прабілася і ў другі круг адзіночнага разраду, дзе згуляе з Дар'яй Касаткінай.
Аляксандра Сасновіч і Лідзія Марозава выйшлі ў 1/4 фіналу турніру ў Санкт-Пецярбургу
17 марта 2021













