Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка выходзяць у 1/16 фіналу Australian Open

16 января 2019

Адразу дзве беларускія тэнісісткі выходзяць у 1/16 фіналу Australian Open. Сёння ноччу Аляксандра Сасновіч выбіла 20-ую ракетку свету эстонку Анет Кантавейт, 6:3, 6:3. У трэцім раўндзе наша спартсменка згуляе з Анастасіяй Паўлючэнкавай з Расіі.

Ужо раніцай лідар зборнай Беларусі і 11-ая ў свеце Арына Сабаленка ўпэўнена разабралася з брытанкай Кэці Бултэр, 6:3, 6:4. Пуцёўку ў 1/8 фіналу яна аспрэчыць з 17-гадовай амерыканкай Амандай Анісімавай.