Аляксандра Сасновіч і Ганна-Караліна Шмідлава адкрыюць плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі

20 апреля 2018

Навіна апошняй гадзіны. Аляксандра Сасновіч і Ганна-Караліна Шмідлава адкрыюць плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі. У гэтыя выхадныя ў Мінску пазмагаюцца тэнісісткі Беларусі і Славакіі. Пачатак першага паядынку заўтра а 13-й гадзіне. Затым на корт "Чыжоўка-Арэны" выйдуць Арына Сабаленка і Вікторыя Кужмава. На наступны дзень дзяўчаты памяняюцца саперніцамі. Чакаецца, што ў парнай сустрэчы нашу краіну прадставяць Лідзія Марозава і Вера Лапко. Усе гульні глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5".