Арына Сабаленка згуляе з Марыяй Сакары на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Цынцынаці

15 августа 2019

Аляксандра Сасновіч годна змагалася з першай ракеткай свету, але саступіла ў напружаным матчы.

На турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Цынцынаці больш за дзве гадзіны ішло супрацьстаянне беларускі з Наомі Осакай. У першым сэце Сасновіч саступіла толькі на тай-брэйку 6:7, але ўзяла рэванш у другой партыі 6:2. З такім жа лікам у вырашальным сэце мацнейшай была японка. Такім чынам, у барацьбе за тытул спаборніцтваў з беларусак застаецца толькі Арына Сабаленка. Сёння першая ракетка Беларусі пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал з Марыяй Сакары з Грэцыі. Сустрэча пачнецца арыенціровачна ў 18 гадзін.