Аляксандра Сасновіч дала эксклюзіўнае інтэрв'ю напярэдадні амерыканскай серыі турніраў

21 августа 2018

Аляксандра Сасновіч сёння ноччу па беларускім часе згуляе за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Нью-Хейвене. "Беларусь 5" пакажа гэту сустрэчу заўтра раніцай у 8:55. У саперніцах у беларускі - другая ракетка турніру і шостая ў сусветным рэйтынгу Каралін Гарсія. Дзяўчаты раней сустракаліся на корце двойчы і абодва разы перамога заставалася за францужанкай. 

Для Сасновіч гэты матч стане пятым у Нью-Хейвене. Нагадаем, беларуска тут пачынала свой шлях з кваліфікацыі. Напярэдадні амерыканскай серыі турніраў Аляксандра дала эксклюзіўнае інтэрв'ю Агенцтву тэленавін.

Поўнае інтэрв'ю Аляксандры Сасновіч глядзіце заўтра ў праграме "Спорт-кадр" у 13:30 на "Беларусь 5".