Аляксандра Раманоўская заваявала бронзу на этапе Кубка свету па фрыстайле

20 февраля 2016

Апошнія навіны з этапу Кубка свету па фрыстайле, які ў гэтыя хвіліны праходзіць у Раўбічах. У шасцёрку наймацнейшых у жанчын прабіліся адразу дзве беларускі: Ганна Гуськова і Аляксандра Раманоўская. Удалы апошні скачок дазволіў адной з нашых спартсменак заваяваць медаль. Раманоўская завяршае хатні этап з бронзай. Гуськова спынілася за крок ад подыума - чацвёртая пазіцыя. Перамагла амерыканка Эшлі Колдуэл.

Зараз праходзіць суперфінал у мужчын. З беларусаў у гэтую стадыю прабіліся Максім Гусцік і Станіслаў Гладчанка. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".