Аляксандра Раманоўская стала двухразовай чэмпіёнкай свету па фрыстайле сярод юніёраў

27 февраля 2016

Беларуская спартсменка абараніла тытул сёння ў Раўбічах. Тыднем раней, але ўжо ў рамках этапу Кубка свету наша лыжная акрабатка выйграла бронзу. І вось зараз золата. Адным медалём юніёрскага чэмпіянату свету беларусы не абмежаваліся. Серабро планетарнага форуму заваяваў Дзмітрый Мазуркевіч. Усяго на ўзнагароды турніру прэтэндавалі 30 фрыстайлістаў з 7 краін. Як развіваліся падзеі на схіле ў Раўбічах, можна будзе ўбачыць з трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5" у 16:40.