Аляксандра Раманоўская прапусціць заключны ў сезоне этап Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі

18 февраля 2019

Аляксандра Раманоўская прапусціць заключны ў сезоне этап Кубка свету па фрыстайле, які пройдзе ў пачатку сакавіка ў Кітаі. Чэмпіёнка свету гэтымі днямі выступіць на Універсіядзе ў Краснаярску. Каманда напярэдадні вярнулася з этапа Кубка свету ў Маскве, дзе Аляксандра ў бліскучым стылі выйграла золата. 

А ўжо ў гэту суботу беларускія фрыстайлісты будуць змагацца за медалі хатняга этапа Кубка свету. Чакаецца, што ў Раўбічы прыедуць практычна ўсе наймацнейшыя лыжныя акрабаты. У нядзелю тут жа ўпершыню ў гісторыі сусветнага фрыстайла пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па сінхронных скачках.