Аляксандра Герасіменя выйграла бронзавы медаль чэмпіянату свету па водных відах спорту

27 июля 2017

Аляксандра Герасіменя выйграла бронзавы медаль чэмпіянату свету па водных відах спорту, які праходзіць у Будапешце. Беларуска фінішавала з трэцім вынікам на дыстанцыі 50 метраў на спіне. Па выніках папярэдніх заплываў у паўфінал лідар беларускага плавання адабралася з другім часам і была сёмай па выніках паўфіналаў. Заўтра ў барацьбу за медалі на стаметроўцы батэрфляем уступіць Павел Санковіч.