Аляксандра Герасіменя прабілася ў паўфінал чэмпіянату свету па плаванні

29 июля 2017

Беларуска з 11-м часам пераадолела кваліфікацыю на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Нагадаем, менавіта ў гэтым відзе наша "залатая рыбка" выйграла два алімпійскія медалі: срэбра - у Лондане і бронзу - у Рыа. Дарэчы, у Будапешце Аляксандра ўжо папоўніла скарбонку ўзнагародай, стаўшы трэцяй у фінале 50 метраў на спіне.