Аляксандра Герасіменя аб’явіла аб завяршэнні кар'еры

7 августа 2019

Самая вядомая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя аб’явіла  аб завяршэнні кар'еры. Герасіменя - двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 у Лондане, бронзавая прызёрка Гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, двухразовая чэмпіёнка свету і чэмпіёнка Еўропы. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Аляксандра зараз у водпуску па доглядзе за  дзіцем, і за год да Алімпіяды ў Токіа прызналася: фізічныя кандыцыі не дазваляюць ёй разлічваць у Японіі на медаль, а раз так, то і на Алімпіядзе яна сябе не бачыць. Аб’явіўшы  аб завяршэнні кар'еры, Герасіменя дадала, што ўрачыстых провадаў наладжваць  не збіраецца.