Урок майстэрства, які нельга прапусціць. Аляксандра Герасіменя і Яўген Цуркін правялі майстар-клас у Наваполацку. На трэніроўку запрасілі больш за дваццаць выхаванцаў мясцовай СДЮШАР. Усе яны толькі пачынаюць сваю спартыўную кар'еру, але ўжо, па словах трэнераў, падаюць вялікія надзеі. Юныя спартсмены прадэманстравалі свае навыкі на вадзе, а таксама атрымалі прафесійныя парады ад знакамітых спартсменаў.
Аляксандра Герасіменя, бронзавы прызёр Алімпіяды-2016 па плаванні: "Хлопчыкі і дзяўчынкі таленавітыя, ёсць перспектыўныя, якія могуць выйсці на добры вынік. Я паказала адну з частак нашай трэніроўкі. Мне прыемна, што яны могуць адчуць частку трэніровачнай праграмы, якую я раблю асабіста сама".
Майстар-клас доўжыўся больш за гадзіну. Пасля трэніроўкі маладыя плыўцы не ўпусцілі магчымасці ўзяць на памяць аўтографы, а таксама змаглі асабіста пагутарыць з вядомымі спартсменамі.













