Аляксандр Звераў упершыню ў кар'еры згуляе ў паўфінале турніру Вялікага шлема
29 января 2020
Прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў у чатырох партыях перамагае швейцарца Станісласа Ваўрынку, 1:6, 6:3, 6:4, 6:2, і выходзіць у паўфінал Australian Open. Для Зверава такі вынік - лепшы ў кар'еры на турнірах Вялікага шлема. Сапернік Зверава - пераможца пары Рафаэль Надаль - Дамінік Тым. Нагадаем, што раней у Мельбурне вызначылася другая пара паўфіналістаў у жаночым адзіночным разрадзе: Сімона Халеп не пакінула шанцаў Анет Кантавейт 6:1,6:1. Саперніцай румынкі стане Гарбінье Мугуруса, іспанка справілася з Анастасіяй Паўлючэнкавай 7:5, 6:3.













