Аляксандр Валадзько вяртаецца ў БАТЭ

24 января 2020
У 33 гады ён вяртаецца ў БАТЭ! Аляксандр Валадзько выступаў за барысаўчан дзевяць з паловай гадоў. У пачатку 2018 перайшоў у карагандынскі "Шахцёр", а праз год апынуўся ў "Шахцёры" салігорскім, за які, як гаворыцца на сайце БАТЭ, праз розныя прычыны так і не дэбютаваў. 13 студзеня Валадзько прыйшоў на трэніроўку каманды, але тады быў не ў спартыўнай форме.