Аляксандр Трыпуць прынёс зборнай Беларусі другі медаль на Паралімпійскіх гульнях у Бразіліі

10 сентября 2016

Сцяганосец нашай каманды стаў трэцім у спаборніцтвах па кіданні кап'я. З перамогай у Рыа Аляксандра Трыпуця цяпло павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, у Афінах у аналагічнай дысцыпліне наш спартсмен выйграў золата, а ў пяціборстве ўзяў серабро. У фінале Трыпуць уступіў толькі прадстаўнікам Грэцыі і Мексікі.