Аляксандр Свірскі перайшоў у "Белшыну"

26 марта 2020
Варатар БАТЭ Аляксандр Свірскі да заканчэння сезона-2020 будзе выступаць на правах арэнды за "Белшыну", якая вярнулася ў элітны дывізіён пасля трохгадовай адсутнасці, паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ. Адзначым, летась Свірскі выклікаўся ў моладзевую зборную Беларусі.