Аляксандр Шамко: Беларускія спартсмены забяспечаны ўсім неабходным для дасягнення высокіх вынікаў на Алімпіядзе

31 января 2018

Беларусам па сілах увайсці ў лік 25 лепшых краін на зімовай Алімпіядзе і Паралімпіядзе ў Пхёнчхане. Аб гэтым паведаміў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко на пасяджэнні калегіі ведамства. Акрамя таго, у 2018 годзе ў Беларусі 22 відам спорту будзе надавацца больш увагі. Сярод прыярытэтных відаў - гульнявыя - баскетбол, гандбол, валейбол, футбол, хакей з шайбай; а таксама віды, у якіх беларусы традыцыйна бяруць медалі на Алімпійскіх гульнях. Напрыклад, біятлон і фрыстайл. Адзначым, летась беларускія спартсмены заваявалі 647 узнагарод. Гэта на 105 больш, чым у 2016.

Для беларускіх спартсменаў найбліжэйшы буйны старт - зімовая Алімпіяда ў Паўднёвай Карэі. Паводле слоў Аляксандра Шамко, каманда забяспечана ўсім неабходным для дасягнення высокіх вынікаў.