Аляксандр Рабушэнка выступіць на Вуэльце

16 октября 2020

Беларускі велагоншчык Аляксандр Рабушэнка дэбютуе ў супервелашматдзёнцы па дарогах Іспаніі Вуэльце. 75-я гонка пачнецца 20 кастрычніка адразу з 4 этапа ў Іруне ў Краіне Баскаў. Пелатон праедзе праз Францыю, а працягласць маршруту складзе амаль 2900 кіламетраў. Гэта 18 этапаў і 2 дні адпачынку. Фінішуе Вуэльта 8 лістапада ў Мадрыдзе. Адзначым, Вуэльта падвядзе рысу пад бягучым сезонам у мужчынскім сусветным туры. Нагадаем, з-за пандэміі каранавіруса каляндар быў істотна скарочаны.