Аляксандр Рабушэнка паспяхова пераадолеў свой першы ў кар'еры Гранд-тур - Вуэльту

9 ноября 2020

Беларус Аляксандр Рабушэнка паспяхова пераадолеў свой першы ў кар'еры Гранд-тур - Вуэльту. Наш спартсмен, які выступае за каманду UAE Team Emirates, па выніках генеральнай класіфікацыі заняў 90 месца. Пасля фінішу ў Мадрыдзе Рабушэнка пасля 18 этапаў саступіў пераможцу супервеламнагадзёнкі Прымажу Роглічу 3 гадзіны і 26 хвілін. Дарэчы, для славенскага велагоншчыка гэтая перамога на Вуэльце стала другой запар. Эквадорац Рычард Карапас прайграў Роглічу 24 секунды, і гэта другое месца па выніках генеральнай класіфікацыі.