Аляксандр Пяткевіч вяртаецца ў Беларусь

22 марта 2016

Вядомы трэнер па настольным тэнісе тры гады працаваў са зборнай Расіі, аднак у Нацыянальнага алімпійскага камітэта гэтай краіны, пасля закрыцця аднаго з банкаў, з'явіліся праблемы з выплатамі грошай супрацоўнікам.

Пра стан настольнага тэніса ў Беларусі, алімпійскія перспектывы нашых спартсменаў і многае іншае Пяткевіч распавядзе ў інтэрв'ю праграме "Спорт-кадр" сёння ў 17:55 у эфіры "Беларусь 5".