Аляксандр Паўлаў падпісаў кантракт з салігорскім "Шахцёрам"

2 февраля 2016

Шасціразовы чэмпіён Беларусі па футболе ў складзе БАТЭ Аляксандр Паўлаў падпісаў кантракт з салігорскім "Шахцёрам". Нагадаем, мінулы сезон паўабаронца правёў у чэмпіянаце Казахстана. Падрабязнасці пагаднення пакуль не выдаюцца. Апроч барысаўскага клуба, у Беларусі Аляксандр паспеў пагуляць таксама за магілёўскі "Днепр".