Аляксандр Макрыцкі стаў галоўным трэнерам "Юнацтва"

11 сентября 2019

Аляксандр Макрыцкі - афіцыйна галоўны трэнер "Юнацтва". Ён змяніў Міхаіла Захарава, які сканцэнтруецца на працы са зборнай Беларусі. Раней Макрыцкі працаваў асістэнтам у "Юнацтве", а таксама КХЛаўскіх "Тарпеда" і "Сібіры".