Увага беларускіх балельшчыкаў сёння прыкаваная і да мінскай "Чыжоўка-Арэны", дзе стварае гісторыю жаночая зборная Беларусі па тэнісе. У чвэрцьфінале Кубка Федэрацыі нашы дзяўчаты сустракаліся з галандкамі. І літаральна некалькі хвілін таму Арына Сабаленка прынесла камандзе трэцяе вырашальнае ачко ў супрацьстаянні з Міхаэлай Крайчэк 7:6, 6:4. Такім чынам упершыню ў гісторыі Беларусь прабілася ў чацвёрку лепшых каманд свету. Гэтае дасягненне можна паставіць у адзін рад з заваяваннем мужчын, якія больш чым дзесяць гадоў таму дабіліся аналагічнага поспеху ў Кубку Дэвіса.
Учарашні дзень зафіксаваў нічыю 1:1, а сёння ў першым паядынку на корт выйшлі наймацнейшыя гульцы каманд. Аляксандра Сасновіч адолела 24-ы нумар сусветнага рэйтынгу - Кіке Бертанс у двух сэтах - 6:3, 6:4. Гэта самая сапраўдная сенсацыя з улікам таго, што беларуска зараз толькі ў другой сотні рэйтынгу ВТА. За поспехамі беларусак на "Чыжоўка-Арэне" назірае і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Адзначым, Кіраўнік дзяржавы сёння не толькі назіраў за матчамі Кубка Федэрацыі. Аляксандр Лукашэнка прыбыў на "Чыжоўка-Арэну" незадоўга да першага паядынку. Прэзідэнт вырашыў падтрымаць нашых тэнісістак, пагутарыў са спартсменкамі ў раздзявалцы перад няпростымі матчамі.
У паўфінале Кубка Федэрацыі пераможца сённяшняга матча Беларусь - Нідэрланды сустрэнецца з наймацнейшым у пары Швейцарыя - Францыя. Там пакуль лік 1:1.













