Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям турніру па самба

20 февраля 2020
Прывітанне ўдзельнікам і гасцям накіраваў Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка.

"Самба гартуе волю і характар, вучыць цярпенню, цягавітасці і самавалоданню. Усе гэтыя якасці неабходныя не толькі на барцоўскім дыване, але і ў жыцці, калі трэба ўмець пастаяць за сябе, абараніць родных і блізкіх. У Беларусі любяць гэты мужны від спорту. Турнір чарговы раз праходзіць у Мінску з удзелам наймацнейшых самбістаў планеты. І гэта сведчыць аб тым, што ён стаў прыкметнай з'явай у спартыўным календары, мае высокі статус і аўтарытэт у свеце", - адзначыў Прэзідэнт.