Аляксандр Лукашэнка: Бяспека падчас Еўрапейскіх гульняў павінна быць гарантаваная, але без празмернасцяў

16 июня 2019
Стадыён "Дынама". Менавіта адгэтуль будзем асвятляць усе ключавыя падзеі II  Еўрапейскіх гульняў!

Да ўрачыстай цырымоніі адкрыцця застаецца ледзь менш за тыдзень, і самы час, што завецца, раскласці па палічках - а ці гатовая Беларусь да гэткага магутнага спартыўнага форуму? Бо гэта цэлы спектр пытанняў.

І найважнейшае з іх - бяспека. Ідэальныя меры бяспекі на такіх мерапрыемствах - тыя, якія непрыметныя, але эфектыўныя. На Гульнях чакаецца мноства гасцей, у тым ліку спартсменаў. Беларусь заўсёды гасцінная - адгэтуль і патрабаванні Прэзідэнта да Міністэрства ўнутраных спраў. 

Агароджы па ўсім горадзе не патрэбныя. У сталіцы нармальнае становішча, а наша краіна ўваходзіць у лік самых спакойных у Еўропе. Таму прыярытэт для ведамства - дапамагчы беларусам і гасцям краіны падчас Гульняў, а не праводзіць іх праз бясконцыя кардоны.

Дарэчы, да Гульняў яшчэ пяць дзён, а балельшчыкі ўжо актыўна прыбываюць у Беларусь. Больш за тое, днямі чакаем і галоўных удзельнікаў спартыўнага форуму - атлетаў. А іх, нагадаем, прыедзе чатыры тысячы - змагацца за медалі самай вышэйшай пробы.