Аляксандр Лебедзеў кваліфікаваўся ў адвольную праграму чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні

22 января 2020
Беларускі фігурыст Аляксандр Лебедзеў кваліфікаваўся ў адвольную праграму чэмпіянату Еўропы. Па выніках кароткай праграмы ён набраў 21-ю суму балаў, далей прайшлі 24 удзельнікі. Для дэбютанта кантынентальнага старту гэта лепшы вынік у кар'еры. Медалі ў мужчынскім адзіночным катанні будуць разыграныя заўтра ўвечары. "Беларусь 5" пакажа адвольную праграму ў прамым эфіры. Пачатак - у 20:30.